Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
10 лістапада 2020

У Беларусі засталося ўбраць 6,5 працэнта плошчаў кукурузы

У Беларусі засталося ўбраць 6,5 працэнта плошчаў кукурузы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 9 лістапада, кукурузу ўбралі з 1,133 млн га (93,5 працэнта запланаванай плошчы). На сілас і зялёны корм убрана 982,5 тыс. га (98 працэнтаў плана), сабрана 22,591 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 229,9 ц/га. Уборка кукурузы на зерне прадаўжаецца: работы праведзены на 150,7 тыс. га (72,1 працэнта плана), намалочана 1,043 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 9,104 млн т збожжа разам з кукурузай пры сярэдняй ураджайнасці 38,8 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 34,6 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2,3 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,7 млн т, Брэсцкай - звыш 1,5 млн т, Магілёўскай - больш за 1,2 млн т, Віцебскай і Гомельскай - звыш 1,1 млн т.

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі з 73,1 тыс. га, што складае 88,8 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 3,512 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 480,2 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,27 працэнта. Што датычыцца іншай агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 5,79 тыс. га (96,6 працэнта плана), сабрана 162,7 тыс. т пры ўраджайнасці 281,1 ц/га.

У Беларусі нарыхтавана 13,823 млн т сенажу (109,7 працэнта плана) і 19,466 млн т сіласу (101,5 працэнта). Усяго на гэты момант нарыхтавана 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў (103,3 працэнта плана).-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны