Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
18 чэрвеня 2020

У Беларусі ўпершыню за 9 гадоў знайшлі гняздо з птушанятамі беркута

Упершыню за дзевяць гадоў у Беларусі паспяхова пачаў гнездавацца беркут - адна з самых вялікіх птушак краіны, паведамілі БЕЛТА ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

Апошняе паспяховае гнездаванне гэтага чырванакніжнага арла, паводле даных арнітолагаў, было ў 2011 годзе. Гняздо з двума птушанятамі ў час экспедыцыі ў Віцебскую вобласць знайшлі арнітолагі Дзяніс Кіцель і Юрый Янкевіч. Дакладнае месца гнездавання трымаецца ў сакрэце, каб не перашкаджаць беркутам. Каля яго ўстаноўлены фотапасткі, таму калі нехта будзе непакоіць птушак, аб гэтым стане вядома.

"Апошнія пяць гадоў я наведваў балоты, дзе некалі гнездаваліся беркуты, - адзначыў член Цэнтральнага савета АПБ Дзяніс Кіцель. - І птушак бачылі, і на гнёздах былі актыўнасці, але беспаспяховыя. І нарэшце ў гэтым годзе пашанцавала".

"У беркутаў звычайна выжывае толькі адно птушаня, таму навіна ўдвая прыемная, - лічыць старшыня брэсцкага аддзялення АПБ Юрый Янкевіч. - Відаць, у гэтым годзе арлам хапіла корму, каб накарміць вывадак. Да вылету з гнязда птушанятам яшчэ як мінімум два тыдні".

На той жа тэрыторыі, што і цяпер, паспяховы вывадак з двух птушанят быў адзначаны ў 1985 і 2005 гадах.-0-

Усе навіны