Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 чэрвеня 2019

Рост зарплат бюджэтнікаў і зніжэнне дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў - Мінфін аб трэндах бюджэту на 2020 год

Рост зарплат у бюджэтным сектары будзе асноўнай задачай бюджэтнай палітыкі на 2020 год, трэнд на зніжэнне аб'ёмаў дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў захаваецца. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, каменціруючы работу над праектам рэспубліканскага бюджэту на наступны год.

"Асноўная задача ў галіне бюджэтнай палітыкі на 2020 год, якую мы вызначылі яшчэ ў мінулым годзе, - гэта паступальны рост заработнай платы ў бюджэтным сектары. Таму мы зрабілі даволі вялікі крок у бягучым годзе па павышэнні зарплат бюджэтнікам і будзем рухацца такім чынам у далейшым, каб забяспечыць падтрыманне ўзроўню зарплат у бюджэтным сектары не ніжэй за 80 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты", - адзначыў Максім Ермаловіч.

Што датычыцца пенсій, то сярэдні памер павінен быць не ніжэйшы за 40 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты па краіне. "Гэтыя два напрамкі, звязаныя з павышэннем дабрабыту грамадзян, будуць асноўнымі ў рамках бюджэтнай палітыкі", - звярнуў увагу міністр.

Традыцыйна будзе забяспечвацца дастатковым фінансаваннем рэалізацыя жыллёвай палітыкі.

"Мы будзем спрабаваць павялічыць аб'ёмы капіталаўкладанняў, інакш кажучы пачынаць аднаўляць аб'ём бюджэтных інвестыцый. Але зрабіць гэта даволі складана, таму што аб'ём даходаў не будзе расці хуткімі тэмпамі. Тут на тэмпы прыросту падатковых даходаў уплывае і падатковы манеўр у Расійскай Федэрацыі, а таксама мараторый на павелічэнне ставак падаткаў", - сказаў Максім Ермаловіч.

Паводле ацэнкі Мінфіна, будзе зніжацца патрэбнасць у аказанні дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемствам. "Гэта натуральны працэс- павышаецца эфектыўнасць дзяржпрадпрыемстваў, зніжаецца іх патрэбнасць у нейкіх уліваннях з боку бюджэту. Застаецца разабрацца толькі з невялікай колькасцю прадпрыемстваў, выбудаваць схемы іх падтрымкі. Але як глабальны трэнд у доўгатэрміновай перспектыве дзяржпадтрымка зніжаецца", - растлумачыў міністр. За кошт змяншэння дзяржпадтрымкі будуць нарошчваць аб'ём бюджэтных інвестыцый.

"Гэта асноўныя патрабаванні бюджэтнай палітыкі на сярэднетэрміновую перспектыву, нейкіх глабальных змяненняў у структуры бюджэту мы не чакаем", - рэзюмаваў Максім Ермаловіч.

Як паведамлялася, згодна з распараджэннем прэм'ер-міністра нумар 73р, Міністэрству фінансаў разам з рэспубліканскімі дзяржорганамі, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, Нацбанкам, НАН даручана распрацаваць праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год і да 1 жніўня 2019-га ўнесці яго ў Саўмін.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны