Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 лютага 2019

Нацбанк распрацоўвае стратэгію павышэння даверу да нацыянальнай валюты

Нацыянальны банк Беларусі распрацоўвае стратэгію па павышэнні даверу да нацыянальнай валюты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка праўлення Нацбанка, наспела неабходнасць, каб у Беларусі была прынята адпаведная стратэгія. "Мы знаходзімся цяпер у дыскусіі і з урадам, і з грамадскасцю, - адзначыў Павел Калаур. - Мы павінны даць правільны сігнал аб тым, што мы будзем рабіць, у якой паслядоўнасці, якіх рэзультатаў чакаем".

Павышэнне даверу да нацыянальнай валюты спалучаецца з асноўнымі мэтамі, якія ўжо сёння рэалізуюць Нацыянальны банк і ўрад. "У абавязковым парадку павінна быць адказнасць Нацыянальнага банка па забеспячэнні фінансавай стабільнасці", - падкрэсліў Павел Калаур. Што ж датычыцца ўрада, то ён павінен праводзіць збалансаваную ўлікова-фінансавую палітыку.

"Безумоўна, мы павінны пашырыць сферу прымянення нацыянальнай валюты, у першую чаргу па разліках, далей - непасрэдна ў балансах камерцыйных банкаў і іншых фінансавых пасрэднікаў", - адзначыў старшыня праўлення Нацбанка. Пры гэтым пакуль дачасна гаварыць аб нейкіх крытэрыях стратэгіі. "Пакуль мы ў грашова-крэдытнай палітыцы на бягучы год зафіксавалі толькі адзін паказчык, які датычыцца аб'ёму крэдытаў у нацыянальнай валюце, - не меншы за 50 працэнтаў", - сказаў Павел Калаур.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны