Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 студзеня 2020

Саўмін устанавіў аб'ём заказу ў 2020 годзе на пастаўку паперы і адходаў шкла для дзяржпатрэб

Заказ на пастаўку ў 2020 годзе адходаў паперы, кардону і шкла для дзяржпатрэб устаноўлены пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2019 года нумар 935, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Усяго ў Беларусі плануецца нарыхтаваць 115,8 тыс. т адходаў шкла і 251,2 тыс. т адходаў паперы і кардону. Самыя вялікія аб'ёмы паперы і кардону плануецца сабраць у Мінску - 82 тыс. т. Гомельская вобласць павінна нарыхтаваць 33 тыс. т, Брэсцкая - 30 тыс. т, Магілёўская - 28,5 тыс. т, Гродзенская - 28,2 тыс. т, Мінская - 25 тыс. т, Віцебская - 24,5 тыс. т.

Аб'ёмы пастаўкі адходаў шкла ў Мінску павінны скласці 22 тыс. т, Мінскай вобласці - 18 тыс. т, Брэсцкай - 16,7 тыс. т, Гомельскай - 16 тыс. т, Магілёўскай - 16 тыс. т, Віцебскай - 14 тыс. т, Гродзенскай - 13,1 тыс. т.

Дзяржаўнымі заказчыкамі па пастаўцы для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб адходаў паперы і кардону вызначаны канцэрн "Беллеспаперапрам" і ўваходзячыя ў яго склад арганізацыі, якія спецыялізуюцца на вытворчасці кардонна-папяровай прадукцыі, УП "Папяровая фабрыка"; па пастаўцы шкла - ААТ "Белрэсурсы", ААТ "Гродзенскі шклозавод", а таксама ТАА "Ведатранзіт", СТАА "Шкласфера" і ВУП "Белшклапрам".

Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі даручана забяспечыць каардынацыю работы аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама і дзяржаўных заказчыкаў па выкананні дзяржзаказу.-0-

Усе навіны