Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 снежня 2020

Першую ў Беларусі лічбавую падстанцыю 330 кВ увядуць у 2021 годзе

 Першую ў Беларусі лічбавую падстанцыю 330 кВ увядуць пасля рэканструкцыі ў 2021 годзе, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Падстанцыя "Магілёў-330" - гэта першая лічбавая падстанцыя ў беларускай энергасістэме класа напружання 330 кВ. Гэты праект знаходзіцца ў актыўнай фазе рэалізацыі. Увод запланаваны ў канцы наступнага года", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Як растлумачыў генеральны дырэктар ДВА "Белэнерга" Павел Дрозд, лічбавыя тэхналогіі дапамогуць павысіць надзейнасць работы абсталявання і бяспеку эксплуатацыі падстанцыі "Магілёў-330", мінімізаваць памылковыя дзеянні аператыўнага і абслуговага персаналу, знізіць капітальныя і эксплуатацыйныя затраты.

"Лічбавыя тэхналогіі дадуць магчымасць у бесперапынным рэжыме весці маніторынг стану абсталявання. Пасля рэканструкцыі плошча падстанцыі зменшыцца прыкладна на 40 працэнтаў", - дадаў Павел Дрозд.

Паводле слоў гендырэктара "Белэнерга", лічбавыя тэхналогіі будуць укараняцца і на іншых падстанцыях энергасістэмы.

Падстанцыя "Магілёў-330" - ключавая ў магілёўскім энергавузле і адна з базавых падстанцый у беларускай энергасістэме. Яна адыгрывае важную ролю ў электразабеспячэнні такіх значных спажыўцоў, як БМЗ, "Магілёўхімвалакно", "Магатэкс", "Магілёўліфтмаш", СЭЗ "Магілёў" і інш.

Усе навіны