Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 студзеня 2021

Дэлегат УНС: падтрымка маладзёжнай палітыкі - важны складнік будучыні краіны

Падтрымка і развіццё маладзёжнай палітыкі - важны складнік будучыні краіны. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар гістарычнага музея Крычава Уладзімір Мішчанка.

"Вялікі гонар і адказнасць прадстаўляць свой раён і моладзь Крычаўшчыны на такой важнай падзеі ў жыцці нашай дзяржавы. Гэта магчымасць выказаць не толькі свае ідэі і прапановы, але і ўсіх тых людзей, якія даверылі мне гэту важную місію. Бо на Усебеларускім народным сходзе мы будзем вызначаць не толькі шлях развіцця дзяржавы, але і кожнага чалавека, кожнай сям'і ў нашай краіне, - сказаў Уладзімір Мішчанка. - І адзін з прыярытэтных напрамкаў у будучыні нашай краіны - гэта развіццё і падтрымка моладзі. Таму што менавіта ёй мы перададзім усе нашы дасягненні".

Як важны момант у развіцці маладзёжнай палітыкі Уладзімір Мішчанка адзначыў павышэнне ўзроставага цэнзу моладзі. "У нас расце працягласць жыцця. Таму, на маю думку, важна павялічыць узрост моладзі да 35 гадоў, - падкрэсліў ён. - Гэта дасць больш часу і магчымасцей адбыцца ў жыцці, знайсці занятак даспадобы. Акрамя таго, у чалавека будзе больш магчымасцей для выкарыстання розных ільгот і сацыяльных гарантый, якія даступны моладзі. Гэта стане трывалым фундаментам для паспяховай і плённай працы ў будучым".

Яшчэ адно пытанне, якое неабходна прапрацаваць, - стварэнне дзяржаўнай праграмы па грантавай падтрымцы маладзёжных арганізацый. "У нас актыўная і яркая моладзь. У маладых людзей бываюць цікавыя і карысныя ідэі - я бачу гэта ў рабоце з узначальваемым мною маладзёжным парламентам пры раённым Савеце дэпутатаў. Наяўнасць грантавай падтрымкі з боку дзяржавы дасць штуршок да яшчэ большага развіцця краіны. А стварэнне конкурснай асновы паміж арганізацыямі - гэта наяўнасць здаровай канкурэнцыі, пры якой ідэі і прапановы стануць больш абдуманымі, цікавымі і эфектыўнымі".

Акрамя таго, неабходна ўдзяліць больш увагі тым маладым людзям, якія плануюць жыць і працаваць у паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці. "Для іх важна прадумаць дадатковыя механізмы падтрымкі. Адно з такіх пытанняў - наяўнасць жылля. Бо калі ў маладога чалавека з'яўляецца сваё жыллё, ён ужо наўрад ці будзе шукаць работу ў іншым горадзе або раёне. Гэта аснова, якая ў будучым дасць магчымасць замацавацца тут, стварыць сям'ю. Таму трэба прапрацаваць пытанне з арэндным жыллём для маладых спецыялістаў з правам яго выкупу праз пяць гадоў, - адзначыў дэлегат. - Яшчэ адзін важны момант - стварэнне рабочых месцаў, асабліва высокатэхналагічных. Усё гэта дасць магчымасць не ўпусціць тых спецыялістаў, у якіх мае патрэбу раён".

Уладзімір Мішчанка сам родам з Крычаўскага раёна. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта МДУ імя А.А.Куляшова вярнуўся ў родную школу ў аграгарадку Батвінаўка. "Мне як маладому спецыялісту, вядома, было прасцей, чым іншым. Я ведаў настаўнікаў, мясцовых жыхароў. Гэта дало магчымасць хутка адаптавацца і ўліцца ў работу, - адзначыў ён. - У 2016 годзе ўзначаліў гістарычны музей у Крычаве. Гэта таксама цікавая работа, у якой заўсёды трэба шукаць нешта новае. Нам у спадчыну дастаўся выдатны палацава-паркавы комплекс, які стараемся развіваць і рабіць цікавым як для мясцовых жыхароў і гасцей з Беларусі, так і для іншаземцаў. У любой рабоце важна самааддача. І калі ты любіш тое, што робіш, падыходзіш да работы адказна і сур'ёзна - поспех гарантаваны. У нашага музея вялікія планы на бягучы год. Гэта рэалізацыя сумеснага праекта з прадстаўнікамі Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы. Будзем ствараць вялікую віртуальную экспазіцыю "Дарогамі Пацёмкіна: па памятных мясцінах князя-стваральніка". Мы ўжо рэалізавалі некалькі значных экапраектаў. Адзін з іх стаў магчымым дзякуючы перамозе ў конкурсе "Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду". У выніку парк каля музея змяніўся, з'явіліся экзатычныя расліны, арт-аб'екты. Акрамя таго, мы рэканструявалі кацельню, замянілі асвятленне ў музеі - цяпер яно стала энергазберагальным. Гэта вялікая работа, якая дае нашаму музею магчымасць заставацца цікавым і запатрабаваным турыстычным пунктам на карце Беларусі".

Дэлегат адзначыў, што ў такім насычаным жыцці важна падтрымка сям'і і блізкіх. "Мая жонка таксама з Крычаўскага раёна, настаўнік па адукацыі. А зусім нядаўна мы ўпершыню сталі бацькамі. І, вядома, цяпер гэта самая галоўная падзея ў нашым жыцці, якая дае не толькі сілы, але і натхненне. Таму што ўсё тое, што я раблю ў грамадскім жыцці раёна, у музеі, раблю ў тым ліку для сваіх блізкіх".-0-

Усе навіны